Жалейка (1908)/На добры, стары лад

Чагоб я хацеў На добры, стары лад
Верш
Аўтар: Янка Купала
1908 год
Нябошчык
Іншыя публікацыі гэтага твора: На добры стары лад.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




На добры стары лад.

Забудзься и працуй!
Ни сэрца, ни душы,
Ни дум свайх ня чуй;
Ци ў ґвары, ци ў глушы,
Забудзься и працуй!
Хоць хаткаю тваей
Трасуць што дзень вятры,
И песняю сваей
Разносяць стон стары
Над хаткаю тваей,
Забудзься и працуй!
Нуды пажар тушы,
На вир жыцця ня злуй,
Ци ў ґвары, ци ў глушы,
Забудзься и працуй!
Хоць ночка цемнатой
Заслала сцежки ўсе,
Праходзиш ты кудой
Па слйоз сваих расе;
Ня вечан цемнатой,
Забудзься и працуй!
Прашкоды ўсе крышы,
На долю не крыўдуй,
Ця ў ґвары, ци ў глушы,
Забудзься и працуй!
Хоць горэ ў след бяжыць,
А каменем—гарой
На сэрцы жаль ляжыць,
Хоць смутна, Божэ мой,
Забудзься и працуй!
Ни сэрца, ни душы
Ни дум сваих ня чуй
Ци ў ґвары, ци ў глушы
Забудзься и працуй!