Жалейка (1908)/Ой дана, ой дана!

На старую ноту Ой дана, ой дана!
Верш
Аўтар: Янка Купала
1908 год
Панич и Марыся
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ой дана, ой дана!..

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




∗   ∗

Ой дана, ой дана!
Пейце старцы, дзеци,
Добра меци пана,
А лепей ня меци.
Пан за тваю працу
Нибы то й заплаця,
Знай плату с палацу!..
Збярэш з ей багаця!
За гадзин семнаццаць
Трудоў ў дзень нязмення
Выйдзе грошаў дваццаць,
Або й таго меняй.
Ой! ды лйогкай служба
Нидзе не бывае,
Бо служба ня дружба,—
Няволя цяжкая.
Трэба ведаць, знаци
Службы гаравання,
Позна легчы спаци,
А ўстаци зарання.
На слаце й марозе
Рабици з зиханым,
Дрыжэци ў парозе
Перад злосным панам.
Зациркай найболей
Гавець, адгаўляцца,
Як свинни на поле
З блахами валяцца.
Лае пан багаты
А ты цярпець мусиш,
Хоць не виноваты,
Языка прыкусиш.
Горш якой скацины
Спаганяць, знеславяць,
Кляцьбой бяз прычины
Спаткаюць, атправяць,
Ой дана, ой дана!
Пейце, старцы, дзеци,
Добра меци пана,
А лепей ня меци,
Ў службе гора болей,
Як яких выгодаў,
Хто ня любиць воли,
Не нашага роду.