Жалейка (1908)/Плачуць мае песни

Песня а песнях Плачуць мае песни
Верш
Аўтар: Янка Купала
1908 год
Дзяўчынка, галубка мая!
Іншыя публікацыі гэтага твора: Плачуць мае песьні.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Плачуць мае песни.

Жутка стогнуць рэки,
Ўзбураны вясною;
Плачуць мае песни,
Галосяць са мною,
Не стагнице, воды
Паводки бурливай,
Кинце плакаць, песни,
Горка, нешчаслива.
Хто ўстрымаў паводак,
Разгульнае морэ?
Хто заглушэ песни,
Як их вызве горэ?
Вяликае ж горэ
Часам людзей мучэ,
Наўчэ ненавидзець
И плакаць навучэ.
Як дубок, с карыцы
Пастухом абдзйорты,
Як той салавейка,
У клетку запйорты,
Так я прападаю,
Не маючы доли,
Як дуб усыхаю,
Плачучы ў няволи.
Не дало жыццйо мне
Ни поля, ни хатки,
Па чужых кутох век
Гублю сил астатки.
Там, гэт, за гарами,
Дзе памчыцца вока,
Свет гучны, вялики
Сцелицца шырока.
Сокалам бы вольным
Паляцеў ў свет гэты,
Но мне крылля ўцяты!..
Доля, дзе ты, дзе ты?
Так бы весялиўся,
Пеў а шчасци песни,
Як той вирабейка
Ў садзе на черэшни.
Гулка стогнуць рэки,
Ўзбураны вясною;
Плачуць мае песни,
Галосяць са мною.