Жалейка (1908)/Сцйопка Жук

Агародник Сцйопка Жук
Верш
Аўтар: Янка Купала
1908 год
Бабулька, прадаўчыца зйолак
Іншыя публікацыі гэтага твора: Сьцёпка Жук.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Сцйопка Жук.

1.

Сцйопка Жук, па бацьку Йосцэ
Гаспадар усим на дзива,
Ўсими хвалены у вйосцэ,
Жыве згодна и пачцива.
Абычай стары шануе,
Не чураецца сермяги,
Хаты дзедаўскай пильнуе,
Ат суседзяў шмат паваги.
Йон прыкладам для ўсей вйоски,
Добра знае, кали трэба
С сахой выйсци на свет боски;
Кали дожджык пойдзе з неба,
Дзе якое сеяць збожа,
Трудна лепш ад Сцйопки знаци;
Знацца лепш нихто ня можэ
На ралли, на сенажаци;
Дзе якая звадка, схопка,
Годзе, радзе ў поли, ў хаце—
Адным словам, як наш Сцйопка,
Рэдка нойдзеш гэт’ких, браце.

2.

Вечарынку як састроя,
Бо ўжо дзеци падрастаюць,—
Йосць и сйоя, йосць и тоя,
Музыканты гучна граюць.
За сталом Сцепан садзицца,
Пры йим жонка и суседзи,
Чым паслаў Бог, рад дзялицца,
Ўсих частуе, ўсих прыгледзе.
Хлопцы-зухи и дзеўчаты
Пагуляць тым часам рады,
Стали ў пары сярод хаты
И далей жэ у прысяды.
Нуце, хлопцы, дзень далйока,
Пагуляйце, скольки воля!
Но Сцепан ня зводзе вока;
Лишних жартаў не пазволе.
Там и сям Сцепан шатаўся,
Распазнаў свет доўгим векам;
Хто распусце раз атдаўся,
Кепским будзе чалавекам.

3.

Жыве, праве, шыкам пана:
Крупаў, сала мае многа,
Хлеб вядзеццаж у Спепана
Круглы год, як у никога,
А хлеб веяны, ўсйо белы.
Эй, што там казаць далйока!
Шнур зямли йон мае цэлы,
Значыць—поўная валока.
З дворам, с панам Сцйопка ў згодзе:
«Кепска», кажэ, «жыци звадай»,
Йон и ў воласци на сходзе
Многа можэ словам, радай.
Жывуць, скажэ хтось вучоны,
За границай лепш народы;
Кормяць людзей миллионы
Шахты, хвабрыки, заводы;
И у нас минулаб лиха,
Каб настаў лад гэт’ки ў людзе;
Сцйопкаж буркне пад нос сциха:
«А ўсйож бедны бедным будзе»!

4.

Сцйопки жонка—вйортка баба,
И язык… эй, што сказаци!
А з руками и мазгами
Трудна лепшай дзе спаткаци;
Ненаўды, што жонки гэт’кай
Сцепан трохи и баицца,
А найбардзей, хоць то рэдка,
Як са сватам падхмялицца.
У такую тады хвилю
Знае жончыну йон плату;
Гатоў кругу даци милю,
А цвярозым прыйци ў хату.
Жонцы справиў чаравики,
Сам жэ ў лапцях ходзе болей,
А пачуе дзе прытыки,
Што ня меў ботаў николи,
Сцйопка скажэ: «эй, там што ты!
«Лепш па зиме лета меци,
«После лапцяў насиць боты,
«Як па ботах лапци ўздзеци».

5.

У Сцепана лад меж дзетак,
Лад на поли, лад у хаце,
Адным словам, жывуць гэтак,
Цяпер мала, пане браце.
Ат Сцепанавай хацинки
Не адойдзе так убоги,
Пагарэлы без асминки,
Сирата без запамоги.
Сцйопка працы не баицца,
Ци нуда гняце якая,
Песняй роднай весялицца,
Цйонгля весел, не ўздыхая.
Стане хтось там наругацца,
Што так весел, хоць цвярозы.
«Лепей», скажэ йон, «смеяцца»,
«Як напрасныя лиць слйозы».
Да ўсяго Сцепан ахвочы,
Як то йосць прыпеў шляхочы,
И да танцу, и ружанцу,
Да выпитки и выбитки.

6.

Плывуць леты, нибы рэки,
Не варочаюцца болей,
Ништо жыць ня можэ веки:
З сваей, з божай никне воли.
Сцйопка выдаў замуж дочак,
Пры малодшым жыве сыне;
Як асинавы листочак
Ўвесь трасецца; горб на спине,
Старасць-слабасць падаспела;
Стаў нядуж к рабоце ўсякай,
Неяк ходзе ўжо ня смела;
Нос распушыла табака,
Часам пойдзе ў лес и лыкаў
Надзярэ яких з пяць пукаў,
З браку ботаў, чаравикаў
Лапци керзае для ўнукаў.
Старасць, старасць—смутны весци!
Ўжо и вушка не прымеце,
Скора, пэўна, будзе плесци
С сваим дзедам на тым свеце.