Жалейка (1908)/С пралйотных думак

С пралйотных дум С пралйотных думак
Верш
Аўтар: Янка Купала
1908 год
З маих думак
Іншыя публікацыі гэтага твора: Па жыцьцёвай пуцявіне.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




С пралйотных думак.

Па жыцйовай, па цярнистай
Пуцявине йду,
А за мной мая нядоля
Гоне ў след бяду.
Бяда чорная такая
Сунецца, бяжыць,
Слйозы, жаласць насылае,
Аж трудненька жыць.
Смутна, смутна цурком слйозы
Ллюцца с пад павек,
Хоць бы йшла ўжо смерць—магила,
Чымся так жыць век.
Эй пайду я ў бор шумячы,
Песню запяю,
Перад лесам выллю скарґу
Горкую сваю,
Дзе ты воля, дзе ты доля?
Ни знаць, ни чуваць,
Глуха стогнуць дубы, хвойки,
Галины трашчаць.
Каб, здаецца, абняў йолку,
Сагрэў бы сабой,
А з людзьми так неяк зимна,
Жутка, Божэ мой!
Акавала сонцэ праўды
Непраўды зима,
И як жыци, што чыници?
Разгадки нима.
Тольки чорная нядоля
Сунецца, плыве,
И смяецца, што з ей вальчаць,
А яна жыве.