Жалейка (1908)/Шумные бярозы

Я мужык-беларус Шумные бярозы
Верш
Аўтар: Янка Купала
1908 год
Пажалей мужыка
Іншыя публікацыі гэтага твора: Зь песень нядолі (Шумныя бярозы…).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




∗   ∗

Шумные бярозы
Пабялиў мароз;—
Хацеў бы я плакаць,
Ды нима ўжо слйоз
Хацеў бы я пеци
Аб сваей бядзе,
Но мне сэрцэ ные,
Песенька няйдзе!
Хацеў бы, каб зимаў
Срогих не было,
Каб зарэло цягам
Летняе цяпло!
Хацеў бы, каб доля
У хатцы жыла,
Каб з бурливай рэчкай
Нядоля сплыла!
Хацеў бы, каб воля
Гуляла са мной,
Каб сонейко грэла,
Як грэе вясной!
Но, Божэ мой милы!—
Доли не видаць,—
Кайданы няволи
На рукахъ звиняць.
Нима вясны, сонца,
Светлых дзйон нима,—
Марозам марозиць
Срогая зима;
Марозам марозиць,
Снегам адзяе,
На работу гониць,
Есьци не дае.
…Эх, пайду я ў поле
Долячки шукаць,
З востраю касою,
Як на сянажаць!
Ой, пайду я ў поле,
Як бы на вайну,
Шукаючы волю,
Шаблячкай махну!
Ой, пайду я ў цэркаў,
Свечачку куплю,—
Можэ згине горэ,
Якое цярплю!
Можэ ўзойдзе доля
Ясненькай зарой,
Можэ блысне сонцэм
Воля нада мной!