Жыровіцкая друкарня
← Слова «друя» | Жыровіцкая друкарня Артыкул Аўтар: Вацлаў Ластоўскі 1923 год Крыніца: Часопіс «Крывіч», № 5, лістапад 1923 г., б. 53-54 |
Ткальня «слуцкіх» паясоў у Рожанне → |
Жыровіцная друкарня. Бібліографам мала вядома аб істнаваньні ў XVII і XVIII ст. друкарні ў Жыровіцкім манастыры, а між іншым паміж беларускіх селян дагэтуль нязвычайна цэняцца „жыровіцкія“ кантычкі, якіх нямала ходзіць па руках. Жыровіцкі манастыр, як ведама, быў другім, пасьля віленскага Св. Троіцкага, па значэньню і багацьцю, між уніяцкімі манастырамі на Беларусі. Тут істнанавала, з другой палавіны XVII ст. слаўная на ўвесь край вышэйшая уніяцкая школа. Словам, жыровіцкі манастыр між уніятамі славіўся так, як між каталікамі, ў фэдэратыўнай Рэчыпасполітай, манастыр Чанстахоўскі. Пры жыровіцкім манастыры друкарня істнавала з 1670-х гадоў з лацінскімі і славянскімі, літарамі. Спамянутыя вышэй „кантычкі“ друкаваліся ў польскай мове; якія друкі з. жыровіцкай друкарні выходзілі сланёт ведавянскімі літарамі—нет ведама. Бацька, беларускага дзеяча Генюша, Хлебцевіча, сьвяшчэньнік Хлебцэвіч, які быў тут вучням у істнаваўшай, ад 1828 году, праваслаўнай духоўнай сэмінарыі, замест. скасаваных уніяцкіх школ), а пазьней вучыцелям ў тэй-жа сэмінарыі, апавядаў, што бачыў вышоўшыя з жыровіцкай друкарні падручнікі да навукі славянскай граматы. Аб жыровіцкай друкарні упамінае Боброўскі. („Вѣстн, Зап. Россіи“. Вільня 1866 г. Т. IV, кн. XII).
В. Л.