Кліч званоў Званар
Верш
Аўтар: Міхась Чарот
1929 год
Ваш сьцяг абаронім
Іншыя публікацыі гэтага твора: Званар (Чарот).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЗВАНАР

Зьзяе зорка-зараніца…
Гэй, званар, звані з званіцы,
Звон зазвоне —
Змору згоне.
Працай змораны прачнецца,
Навакола азірнецца,
Загукае,
Засьпявае,
Ён зірне на зоры ў неба
Закрычыць: — яму што трэба:
Зямлі, волі,
Шчасьця, долі.
Загукае злосным матам.
Быць захоча роўным братам:
Зямлі сынам,
Славянінам.
Не заплача пад прымусам,
Назавецца беларусам…
Сьмелым будзе —
Ўсё здабудзе.
І за волю і за званьне
Будзе біцца з сама раньня…
Рукі зложа,
Калі зможа.