Загад № 1/44 Шэфа Кіраўнічага Штабу СБМ
Загад № 1 Шэфа Кіраўнічага Штабу СБМ Загад Аўтар: Міхась Ганько 1 студзеня 1944 году Крыніца: Жыве Беларусь! (Менск), 1944, № 1 (7), студзень |
Гор. Менск
15 студзеня 1944 г.
Кіраўнік Аддзелу Моладзі Гэнэральнага Камісара Беларусі обэрбанфюрэр ШУЛЬЦ перадаў мне і у маёй асобе усёй беларускай моладзі свае навагоднія пажаданьні і пераслаў наступны ліст:
«Менск, 31 сьнежня 1913 г.
Дарагі Шэф-праваднік!
Сяньня у хвіліну зьмены году прашу Вас ласкава прыняць мае найшчыршыя прывітаныі для Вашае працы і далучаю да іх мае найлепшыя пажаданьні Вашага асабістага шчасьця. 1943 год азначае для Беларускага народу пачатак новай гістарычнай эпохі. Моладзь Беларусі стала пад Вашым мэтасьведамым кіраўніцтвам на бой супроць ворагаў Эўропы і гэтым самым узяла у рукі лёс свайго народу. Праз гэта яна сталася штандаровым шчасьлівае будучыні. Няхай-жа 1944 год суправаджае найлепшымі удачамі Вашую працу сярод беларускае моладзі, а гэтым самым для Вашага народу!
Нямецкая моладзь будзе і надалей, у новым годзе, як гэта было ад самага пачатку нашае супольнае працы, выяўляць сваё сяброўства і даваць дапамогу, якую яна давала дагэтуль.
З гэтай думкай прашу Вас яшчэ раз прыняць мае найлепшыя пажаданьні і перадаць мае прывітаньні Вашым супрацоўнікам ды усёй беларускай моладзі. Я спадзяюся і жадаю, каб далей паглыблялася сяброўства і дачыненьні паміж Вамі і мной асабіста ды паміж нямецкай і беларускай моладзьдзю.
1944 год прынясе Нямеччыне, а гэтым самым і Эўропе, вырашэньне у гэтым гігантычпым змаганьні. Што гэтае вырашэньне прынясе Нямеччыне перамогу, гэта бяссумніўна, бо нашая вера непахіспая, а нашая вернасьць і любасьць да Адольфа Гітлера — бязьмежная.
Няхай жыве Адольф Гітлер! Няхай жыве Вяліканямеччына і Новая Эўропа! Няхай жыве Беларусь! Жыве перамога!
Ваш Вільлі ШУЛЬЦ
бэрбанфюрэр».
Глыбока пераконаны у прыязьні нямецкіх нацыянал-сацыялістычных кіраўнікоў да Беларускага народу і шчыра удзячны обэрбанфюрэру Шульцу за ягоныя сардэчныя словы новагодняга прывітаньня для мяне асабіста, для маіх супрацоўнікаў і для усяе беларускае моладзі, я перадаю ягоны ліст разам са сваймі найлепшымі пажаданьнямі да ведама усіх кіраўнікоў і сяброў Саюзу Беларускае Моладзі.
Я глыбока веру, што прыязьнь нямецкае і беларускае моладзі будзе цьвісьці і надалей, а зарукай гтага зьяўляецца супольная праца для перамогі Новай Эўропы над усімі ейнымі ворагамі і для пабудовы новага парадку. Няхай-жа 1944 год будзе годам нашае супольнае перамогі!
Няхай жыве Правадыр Новай Эўропы Адольф Гітлер!
Жыве Беларусь!
М. ГАНЬКО
Шэф-праваднік