Зажурылася малада ўдованька

Зажурылася малада ўдованька
Песня

Крыніца: Сайт клуба «Спадчына»

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Зажурылася малада ўдованька,
Што не кошана зялёна дуброванька.
— Не журыся, малада ўдовачка,
Будзе скошана зялёна дубровачка.
Будзем наймаці касары маладыя,
Будзем плаціці па чатыры златыя.
— Касары косяць — ветрык павявае,
Маё сенца ад сонца пасыхае.

(Запісана: 487. Булгакоўскі, с. 51. — на Піншчыне)