Закон Рэспублікі Беларусь «Аб назьве Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі»

Закон Рэспублікі Беларусь «Аб назьве Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі і ўнясеньні зьменаў у Дэклярацыю Вярхоўнага Савета Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі і Канстытуцыю (Асноўны Закон) Беларускай ССР»
закон

19 верасьня 1991
Арыгінальная назва: Закон Республики Беларусь от 19 сентября 1991 г. №1085-XII «О названии Белорусской Советской Социалистической Республики и внесении изменений в Декларацию Верховного Совета Белорусской Советской Социалистической Республики о государственном суверенитете Белорусской Советской Социалистической Республики и Конституцию (Основной Закон) Белорусской ССР»
Крыніца: Левоневский Валерий Станиславович

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЗАКОН РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

19 верасьня 1991 г. № 1085-XII

Аб назьве Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі і ўнясеньні зьменаў у Дэклярацыю Вярхоўнага Савета Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі і Канстытуцыю (Асноўны Закон) Беларускай ССР

Вярхоўны Савет Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі ПАСТАНАЎЛЯЕ:

  1. Беларускую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку адгэтуль называць «Рэспубліка Беларусь», а ў скарочаных і складаных назвах — «Беларусь». Устанавіць, што гэтыя назвы трансьлітаруюцца на іншыя мовы ў адпаведнасьці зь беларускім гучаньнем.
  2. У Дэклярацыю Вархоўнага Савета Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі, Канстытуцыю (Асноўны Закон) Беларускай ССР і іншыя заканадаўчыя акты ўнесьці адпаведныя зьмяненьні.
  3. Даручыць Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь нарматыўныя акты Ўраду прывесьці ў адпаведнасьць з гэтым Законам.
  4. Устанавіць, што выкарыстаньне назвы «Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка» і ейных скарочаных варыянтаў на афіцыйных блянках, пячатках, штампах і да т. п. дапускаецца на працягу 1991—1993 гадоў.
  5. Сапраўдны Закон набывае моц з моманту ейнага прыняцьця.

Старшыня Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь

С. Шушкевіч

Гэты твор знаходзіцца ў грамадскім набытку ў Беларусі (а таксама ў ЗША), бо, паводле беларускага заканадаўства, афіцыйныя дакументы (законы, судовыя рашэнні, іншыя тэксты заканадаўчага, адміністрацыйнага і судовага характару), а таксама іх афіцыйныя пераклады, дзяржаўныя знакі (сцяг, герб, гімн, ордэны, грашовыя і іншыя знакі), не з’яўляюцца аб’ектамі аўтарскіх правоў (арт. 7 Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 мая 2011 года № 262-З «Пра аўтарскае права і сумежныя правы»).


Падрабязней гл. у дакументацыі.