Запаведзь (Шаўчэнка/Краўцоў)
Запаведзь Верш Аўтар: Тарас Шаўчэнка Пераклад: Макар Краўцоў Крыніца: https://urok.shkola.of.by/prikmetniya-postaci-garuk-yurij-palavich.html?page=2 |
Іншыя публікацыі гэтага верша: Запавет (Шаўчэнка). |
Як памру, дык пахавайце
Мяне на магілі,
Сярод стэпу шырокага
На Ўкраіне мілай.
Каб шырокія палеткі,
І Дняпро, і кручы
Было б відна, – было чуці,
Як раве равучы!
Як пацягне з Украіны
Ды ў сіняе мора
Кроў варожу, – вось тады я
І палеткі й горы
Усё пакіну й панясуся
Да самога Бога
Маліціся... А да тога
Я ні знаю Бога!
Пахавайце ды ўставайце,
Кайданы парвеце,
І варожай злой крывёю
Волю акрапеце!
І мяне ў сям’і вялікай,
У сям’і вольнай, новай,
Не забудзьце памянуці
Ні злым, ціхім словам.
(1845)