Заранкі (1924)/Вясна ідзе…

Маладая жняя Вясна ідзе…
Верш
Аўтар: Янка Журба
1924 год
Веснавое

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ВЯСНА ІДЗЕ…

Ізноў заблішчэлі
Праменьні вясны,
Душы пасылаюць
Цудоўныя сны.

Сьцюдзёныя хмары
Уніклі зусім.
Жыцьцё і каханьне
Нясе вясна ўсім.

Ад сну зімавога
Ўзьнялася зямля;
Паветрам вясеньнім
Дыхнула ральля.

Ліецца пад небам
Сьпеў-звон жаўрука;
Вясеньнюю казку
Гамоне рака…

Пара веснавая
Ўзбудзіла ізноў
Чароўныя мары,
Надзею й любоў.