Заранкі (1924)/Лійцесь, песьні…

Над сьвежай магілай Лійцесь, песьні…
Верш
Аўтар: Янка Журба
1924 год
У маёвую ноч

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЛІЙЦЕСЬ, ПЕСЬНІ…

Лійцесь, песьні,
На прадвесьні,
Узьнімайце вы людзей;
Зазьвініце,
Паляціце
Вы над вёскаю хутчэй!

Гэй, рухайся,
Абуджайся,
Беларускі родны край!
Ясна сонца,
У старонцы
Якхутчэй мацней зазьяй!

Трэба скора
Сьнегу горы
На палетках растапіць
І вадзіцай;
Як жывіцай;
Землю-матку напаіць,

Каб прыгожа
Наша збожжа
Аксамітам зацьвіло,
Край каб мілы
Набраў сілы,
Што дае вясны цяпло;

Каб нам зьялі,
Красавалі
Нашы нівы і сады:
Будзем сыты
І акрыты,
Будзе шчасна нам тады…

Лійцесь, песьні,
На прадвесьні,
Узьнімайце вы людзей;
Зазьвініце,
Паляціце
Вы над вёскаю хутчэй!