Песьня маладога аратага На полі
Верш
Аўтар: Янка Журба
1924 год
У прыпар
Іншыя публікацыі гэтага твора: На полі (Журба).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НА ПОЛІ.

Іду полем зялёным, а жыта наўкол
Тут хвалюецца.
На загонах краса ў кожнай кветцы, ў траве —
Ўсюды чуецца.
А вятрыска шугне — сьвежы пах панясе
Ва ўсе стораны.
Я на поле прышоў, я прышоў адпачыць,
Працай змораны.
Тут прыветна мне ў вочы глядзяць васількі
Мае мілыя.
Ад травы, ад лугоў набяруся ў палёх
Дзіўнай сілы я.
Нібы вагар вады — тут жытнія лагі
Разьбягаюцца.
Пяюць птушкі ўгары, бы званочкі зьвіняць —
Заліваюцца,
І нясецца наўкол песьня — лету хвала,
Усюды чутная…
Скуль зьявілась, краса, на палёх залатых
Ты магутная? —
То аратая шчырая праца наўкол
Тут красуецца:
І у пушчы і ў лузе й на нівах палёў
Яна чуецца.