Заранкі (1924)/Сярод прыроды

У летні вечар Сярод прыроды
Верш
Аўтар: Янка Журба
1924 год
У летнюю ноч

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




СЯРОД ПРЫРОДЫ.

Гэй, на час пакіньце хату,
Пойдзем мы здалёк,
Дзе убраны ў зеляніну,
Родны наш куток…
Душу ўцеха напаўняе, —
Шчасна ад яе;
Сэрца б‘ецца — сэрца рада,
А душа пяе.
Якнайболей пах ўдыхайце
Веснавых палёў:
Ён узьніме да прыроды
Шчырасьць і любоў.
Навучыцесь ад прыроды
Цёнгля ў шчырай працы жыць.
Навакол зірніце ўважна, —
Праца скрозь кіпіць:
Залатыя пчолкі ўюцца
І зьбіраюць мёд;
Песьні жаўранкаў ліюцца, —
Весел іх палёт;
Во схіліліся з прыветам,
З ласкай васількі;
У праменях сонца зьяюць —
Ўюцца матылькі…
Дык-жа цешцеся прыродай,
Хараством яе:
Сэрца б‘ецца тут шчасьліва,
А душа пяе!