Зарніцы над рэчкай гарэлі сягоння
Зарніцы над рэчкай гарэлі сягоння Верш Аўтар: Змітрок Бядуля Крыніца: http://biadulia.ru/stories/177.htm |
Зарніцы над рэчкай гарэлі сягоння —
І чырвань кідалі ў бяздонне, ў бяздонне.
Зарніцы квітнелі ў мігценні, ў мгненні —
І з кожнаю хвіляй бляднелі, бляднелі.
Зарніцы пагаслі, сінявілі змрокі —
І зоркі пусціліся ў скокі, у скокі.
Засрэбрыў жар-мёсяц самотныя далі —
Імшалыя ўзгоркі маўчалі-маўчалі.
Дрыжэлі барыны, сівелі туманы —
І ціха луналі кажаны-кажаны.