Заснаваньне Саюзу Беларускае Моладзі

Заснаваньне Саюзу Беларускае Моладзі
Загад
Аўтар: Вільгельм Кубэ
22 чэрвеня 1943 году (публікацыя ліпень 1943 году)
Крыніца: Жыве Беларусь! (Менск), 1943, № 1, ліпень, б. 5

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЗАСНАВАНЬНЕ САЮЗУ БЕЛАРУСКАЕ МОЛАДЗІ

Сп. Гэнэральны Камісар у Менску зацьвердзіў з дзеяньнем ад 22.06.1943 ахоп беларускае моладзі у Саюзе Беларускае Моладзі і пры гэтым пастанавіў наступнае:

«1. Дзеля аднайстайнага ўзгадаваньня і арганізацыі беларускае моладзі засноўваецца Саюз Беларускае Моладзі.

2. Узгадаваньне беларускае моладзі з фізычнага, духовага і маральнага гледзішча, апрача бацькоўскага дому і школы, перадаецца Саюзу Беларускае Моладзі.

3. Заданьне ўзгадаваньня беларускае моладзі ў Саюзе Беларускае Моладзі перадаецца Кіраўнічаму Штабу Саюзу Беларускае Моладзі.

Дзеля кіраваньня Кіраўнічага Штабу я вызначаю Шэфа Кіраўнічага Штабу, які рэпрэзэнтуе Саюз Беларускае Моладзі і мае сваю сядзібу ў Менску.

Шэф Кіраўнічаму Штабу Саюзу Беларускае Моладзі беспасярэдня падначальваецца мне».

Гэнэральны Камісар у Менску

Сябра Райхстагу

Вільгэльм КУБЭ