Захварбаваныя вершы (1936)/Па вёсках Беларусі…

Па вёсках Беларусі…
Верш
Аўтар: Хведар Ільяшэвіч
1936 год
Сьцены! Я вас праславіць хачу…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Па вёсках Беларусі…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Па вёсках Беларусі
сялянскі едзе воз…
На ім труна ў дзярузе,
ў труне той — поўна сьлёз…
Ляжыць на веку ліра —
ў ёй струнаў цэлы рад —
Галосяць яны шчыра
на нашаніўскі лад.
Выходзяць людзі гурмам
і жаласна глядзяць —
А гэты воз хаўтурны
здалёк усё чуваць…