Захварбаваныя вершы (1936)/Сінія дні — каляровыя хусткі…

Зацьвітай, родны край, зацьвітай!.. Сінія дні — каляровыя хусткі…
Верш
Аўтар: Хведар Ільяшэвіч
1936 год
Вось у ціхай задуме шагоў…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Сінія дні — каляровыя хусткі
Кінула лета ў крыніцу за борам.
Зноў мітусіцца ў імглістым прасторы
Золатам дрэў лістапад беларускі.
Вецер — псаломшчык галосіць над краем,
Лістам заносячы чорныя межы.
Зноў, Беларусь, у Тваіх безьбярэжжах
Восень элегію ціха складае.
Колькі яшчэ такіх восеняў шэрых
Сном праплыве над Табою, Краіна?
Колькі яшчэ мы у далі, у сіняй,
Жалю нап’емся і поглядаў зьмерым?..
Толькі-ж вы, песьні, ня падайце з ветрам
Плачкамі у лістапад беларускі.
Верце — над гэтай асеньняю пусткай
Іншымі віхрамі мы вас узьнетрым…