Заўтра Спаса, кажуць людзе

*** Заўтра Спаса, кажуць людзе
Верш
Аўтар: Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч‎
Крыніца: Заходняя Беларусь: зборнік грамадзкае мысли, навукі, літэратуры, мастацтва Зах. Беларусі / Вільня, 1923
Ян — бацька трох братоў Луцкевічаў. Гл. таксама Нязнаны верш Вінцука Дуніна-Марцінкевіча

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Заўтра Спаса, кажуць людзе,
У Тарасэвічах кермаш будзе:
Трэба ехаць, падзівіцца,
У цэркві Богу памаліцца;
Потым шмыгнуць да двара
Павіншаваць Гаспадара. —

— «Паночку Яночку! дай табе Божэ
За год даждаці сьвятога Спаса,
Каб як лес расло усякое збожжэ,
Дык будуць пірогі і густая каша;
Не купляй мяса, а з сваей гавяды
Здаровай, маладой і тлустай, як лані,
Кармі сямейку, гасьцей і чэляды,
Дык ўжож тады будзеш Панам на ўсе сані!
У бочках, яндоўках і усякай пасудзе
Каб ня выбіралась гарэлка, мёд, піва,
Няхай пьюць удоволь добры і злы людзі,
На завісьць непрыяцелям і усім на дзіва.
Кінь жыцьцё бурлацкое, а пашукай жынкі
Маладой, прыгожай і любяшчай цебе,[1]
Каб усі зайздравалі і глыталі сьлінкі.
Тады будзеш шчасьліў, жывучы як у небе.
А за такое, хоць дурное, мае павітаньне
Дай чарку гарэлкі, ды палюбі шчыра, — то з мяне і стане».

Вінцук Дунін-Марцінкевіч.
5 серпня 1868 року
Корытна.

Зноскі

правіць
  1. у друку: цябе