Збор твораў (Бядуля, 1937)/I/На горне душы першы верш я каваў

*** На горне душы першы верш я каваў
Верш
Аўтар: Змітрок Бядуля
1937 год
На балоце
Іншыя публікацыі гэтага твора: На горне душы першы верш я каваў…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




I
СІЛУЭТЫ

На горне душы першы верш я каваў,
Мне молатам гора служыла;
Зык песні паўночнай у сэрцы хаваў,
І сэрца свой боль гаварыла…

На струнах душы першы верш я зайграў,
Імчаліся рэхі далёка.
Ратай пры іх шнур свой глыбей заарай,
І слёзы туманілі вока…

Пасадзец, 1909 г.