Збор твораў (Бядуля, 1937)/II/Вунь бярэзнік на пагорку

*** Зарніцы над рэчкай гарэлі сягоння *** Вунь бярэзнік на пагорку
Верш
Аўтар: Змітрок Бядуля
1937 год
*** Рэчка зыбіць сваю зыбку
Іншыя публікацыі гэтага твора: Вунь бярэзьнік на пагорку…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Вунь бярэзнік на пагорку.
Ён на сонцы беліць шоўкі.
І кудзерцамі ў расе,
Нібы хлопчык, ён трасе.

Вунь ручай звініць дукатам,
Сустракаецца ён з братам —
З ручайком пяе другім
Небу, сонейку свой гімн.

Вунь на полі рунь рунявіць.
А над полем ветрык жвавы.
Ад мяжы і да мяжы
Ветрык конікам бяжыць.

Вунь, глядзі, пасецца цёлка.
Хлопчык выразаў свісцёлку.
Да бярозкі ён прынік,
П‘е салодкі сакавік.

Вязынь, 1909 г.