Збор твораў (Бядуля, 1937)/II/Вісіць серп залаты над спалоханым борам

Спякота *** Вісіць серп залаты над спалоханым борам
Верш
Аўтар: Змітрок Бядуля
1937 год
*** Абліта ззяннем зорак росная паляна
Іншыя публікацыі гэтага твора: Вісіць серп залаты над спалоханым борам…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Вісіць серп залаты над спалоханым борам.
Жне вяршаліны хвой гэты серп залаты.
На нізінах туман, бы кудзельнае мора.
У тумане паніклі платы і кусты.

Каля млына вада „кап“ і „кап“ з чорнай скрыні.
Кропля кожная — стрэл а паўночнай цішы.
Чулы аір дрыжыць, як птушыныя крыллі.
Стаіць дуб-вартаўнік на расстай мяжы.

Пасадзец, 1911 г.