Збор твораў (Бядуля, 1937)/II/Дазволь

*** Лугам-лугам зеляненькім Дазволь
Верш
Аўтар: Змітрок Бядуля
1937 год
*** Я пайшоў у сыр-бор
Іншыя публікацыі гэтага твора: Дазволь…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ДАЗВОЛЬ…

Дазволь цябе любіць, як кветачку на полі,
Як явар малады, што над ракой стаіць,
Як залатую птушку, што жыве на волі,
Дазволь цябе любіць.

Дазволь цябе любіць за песню, што я чую,
За срэбны гучны смех, што чыстатой звініць,
За вочы ясныя, за душу маладую
Дазволь цябе любіць.

Дазволь цябе любіць за светлыя часіны,
Якія ты даеш мне ў шчасці перажыць,
За шчырае натхненне, мілая дзяўчына,
Дазволь цябе любіць.

Вільня, 1911 г.