Збор твораў (Бядуля, 1937)/II/Ні хмаркі адной. Гарачы дзень вясны

Летнік *** Ні хмаркі адной. Гарачы дзень вясны
Верш
Аўтар: Змітрок Бядуля
1937 год
*** Гэй, на золак рана ўстаньце
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ні хмаркі адной. Гарачы дзень вясны…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Ні хмаркі адной. Гарачы дзень вясны.
Стаіць стромкі бор высокім шчытным тынам.
Жывіца-смала па зморшчынах сасны
Плыве ручайком — растопленым бруштынам.

Прайшоў тут сякач, з сякерай пагуляў,
Параніў на жарт красуню-баравіну; —
І сок, як алей, цячэ аж да камля.
На верас цячэ з-пад самай сэрцавіны.

І хмеліць смала гарачы яркі дзень,
І радасць бярэ, што пахне так жывіца.
І над галавой жаўронак спеў вядзе.
І блізка чуваць дзіцячы смех крыніцы.

1922 г.