Збор твораў (Бядуля, 1937)/IV/Нас пакута гартавала

У зімовую ноч *** Нас пакута гартавала
Верш
Аўтар: Змітрок Бядуля
1937 год
Воля
Іншыя публікацыі гэтага твора: Нас пакута гартавала…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




IV
З ГОДУ Ў ГОД

Нас пакута гартавала,
Гора сілы дадавала.
Нас паліла сонца ўдзень,
Халадзіў уночы цень, —
Мы надзеі не кідалі,
Мы ішлі, бо звалі далі.

Рагаталі буры-ветры,
Сустракалі процьмы-нетры,
Ваўкі вылі па лясах,
Нас пужалі ў пустырах. —
Мы ішлі, не зналі страху,
Каб не збіцца хоць са шляху.

Так ішлі мы без аглядкі,
Карчы рвалі нам апраткі,
Ногі раніў да крыві
Камень, кінуты людзьмі. —
Мы прышлі, прышлі ў старонку
З ночнай цьмы ў ззянне слонка.

Менск, 1917 г.