Збор твораў (Бядуля, 1937)/IV/Стозычныя, высокія

Мой скарб *** Стозычныя, высокія
Верш
Аўтар: Змітрок Бядуля
1937 год
*** Думкі апоўначы — кветкі расістыя
Іншыя публікацыі гэтага твора: Стазычныя, высокія…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Стозычныя, высокія
Барыны загулі.
Да неба кінуў вокам я,
Зірнуў у глыб зямлі.

Тут песень шмат — не злічаны —
Пра новае жыццё.
Мінулыя аблічыны
Плывуць у забыццё.

Люблю цябе, край волатаў,
Край вечных сонц і зор.
Магутны ты, бо молад ты,
Імпэтны, як віхор!

1922 г.