Збор твораў (Гартны, 1929—1932)/1/Беларусь-БССР/К зорам!

Поэта, маці і муза К зорам!
Верш
Аўтар: Цішка Гартны
1930 год
Да Нёмна
Іншыя публікацыі гэтага твора: К зорам! (Гартны).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




БЕЛАРУСЬ — БССР

К ЗОРАМ!

Працоўнік ўстаў і вызваленыя рукі
Да працы творчай прылажыў,
Вакол кіпіць яна пад радасныя гукі
Прызыўнай песьняй вольных ніў.
Адходзяць ўдаль часы прыгону,
Згасае мёртвасьці нямы пакор,
І шырай — шырай прагныя разгоны
Лятуць, лунаюць к сьветлу зор.
З заслоны цёмнай хмары-ахвіранкі,
Прамень хаваўшую вякі,
Прастораў вольных, ўсьвечаных заранкай,
Мігаюць ярка далякі.
Адкрыты шлях, праложаны струною,
К жыцьцю развойнаму вядзе.
Народ працоўны паўстаў і з боем
К яму йдзе ў дружнай грамадзе.

Менск, 24/VII — 1921