Збор твораў (Гартны, 1929—1932)/1/Настроі/Загудзі ты, вецер

Хмурынка Загудзі ты, вецер
Верш
Аўтар: Цішка Гартны
1930 год
Дзяўчыне
Іншыя публікацыі гэтага твора: Загудзі ты, вецер.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЗАГУДЗІ ТЫ, ВЕЦЕР

Загудзі ты, вецер,
Скалыхні вярбіну;
Засьпявай ты песьню,
Мілая дзяўчына!
Засьпявай як птушка
Летняю парою,
Каб было мне шчасна
Пасядзець з табою;
Каб сагнала песьня
Ўсю нуду ліхую
І ўвабрала душу
Ў вопратку другую:
Радасьці, вясельля,
Шчасьця і любові…
Каб нуды сарвала
Моцныя аковы…
Засьпявай, галубка,
Засьпявай, дзяўчына!
Скалыхні ты, вецер,
Скалыхні вярбіну.

Капыль, 1909