Непадатны,
Поўны гарту
Ў жыцьці з роду,
За свабоду
Ў бой упарты,
Ў бой астатні,
Незьвярэдна
Йдзі пярэднім.
Днёў шчасьлівых —
Выгляд з далі,
Ў палахлівых
Запускае
Сум нявер‘я
Й вотруч жалю…
Шырай дзьверы
Адчыні ім!
Xaй мipгaе
Сьветлам дзіўным
Ўзрок свабоды
Прад вачыма
Змардаваных
Завірухай,
Слабых духам,
Цяжкіх рухам… Покуль жданай
Долі шчаснай,
Зорка ясна
Ўкол зазьяе…
Неўгамонны,
Непакорны
Ў жыцьці з роду,
Перад сконам
Ночы цёмнай
Непагоднай —
Цьвёрда, ўпарта
Стань пярэднім
І ўлій гарту,
Дай надзею
Тым, хто стомлен
Ды хварэе
Ад зьнямогі
Сродзь дарогі…
Менск, 2/XII 1920
|