Збор твораў (Гартны, 1929—1932)/1/Песьні змаганьня/Наперад, гэй!

Чырвоны сьцяг Наперад, гэй!
Верш
Аўтар: Цішка Гартны
1930 год
Чырвонаармейцы
Іншыя публікацыі гэтага твора: Наперад, гэй!

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НАПЕРАД, ГЭЙ!

Перад намі гараць
Залатыя агні
Жыцьця вольнага й долі яскравай,
А за намі ляжаць
Перажытыя дні
Ліхалецьця прыгону й нядолі крывавай…
Гэй, сумленьне — ад нас адыдзі,
Прага волі — нас ўперад вядзі!
Мы паўсталі на бой
За жыцьцё, за правы,
Мы паўсталі да творчае працы;
І пашлі грамадой,
Як пярун грамавы,
Нішчыць троны цароў, іх палацы.
Разьвівайся наш сьцяг, чырваней,
І пуглівасьць сумненных расьсей!
Злосны вораг наўкруг
Стварыў гібель прашкод —
Захаваць стары сьвет хоча далей,
Але рабства ланцуг
Ня ўстрымае наш ход
Да свабоды — разгойданай хваляй.
Ў нашых сэрцах адвага гарыць —
І нікому яе не згасіць.
Наш канчаецца шлях
Там, дзе нішчыцца сьлед
Векавога прымусу й стагнаньня.
Мы чырвоны свой сьцяг
Распрастром на ўвесь сьвет
І Комуны ўвядзем панаваньне.
Мы ваякі за волю людзей.
Хто к волі мкнецца — хай з намі ідзе.

Менск, 1921