Збор твораў (Гартны, 1929—1932)/1/Песьні працы ў прыгоне/Каваль

Песьня грабара Каваль
Верш
Аўтар: Цішка Гартны
1930 год
Песьня жняі
Іншыя публікацыі гэтага твора: Каваль (Гартны).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




КАВАЛЬ

Многа працы ў мяне —
Хоць усю пору працуй!
Грэй жалеза ў агне,
Вымай з горыну й куй.
Молат важкі трымай
Над кавадлам якраз,
Зьнізу ўверх паднімай,
Зьверху ўніз, раз-у-раз.
Адвярніся насьпех,
Як сумееш урваць —
Не забыцца, каб мех
У свой час паддуваць.
Адно іскры ў бакі
І да верху лятуць,
Як паважна з рукі
Малаты важка б‘юць.
Раз — другі, і сашнік
Можа ў поле ўжо браць
Гарацешны мужык,
Сваю ніву гараць.
Трэба шворан у воз —
Я згатую як сьлед;
Абіць буксу калёс —
Я й да гэтага мэт.
Рукі знаюць настрой,
Молат услушны ка мне
На ўсё жыцьце цяжкой
Працы хопіць ў мяне.

Магілеў н/Д, 1911