Збор твораў (Гартны, 1929—1932)/1/Расьсьвітаньне/Вецер, падуй!

Озірк Вецер, падуй!
Верш
Аўтар: Цішка Гартны
1930 год
⁂ Не хачу забыцьця…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Вецер, падуй!

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ВЕЦЕР, ПАДУЙ!

Ой, падуй ты, вецер,
Шумна ды сіберна,
Падымі ты хвалі
На рацэ бязьмерна!
Няхай гоняць човен
Мой пуцінай вернай!
Я грабці ня кіну,
Я дзяржуся прудка;
Паглядзі, як вёслы
Закідаю хутка!
Што вярсту уперад
За адну мінутку!
Ой, падуй ты, вецер,
Сілай разганіся!
Паглядзі, як рукі
Швыдка разышліся!
Вось к грудзям да сэрца
Толькі прылажыся,
Ды паслухай пільна,
Як яно там б‘ецца,
Што мацней за гул твой,
Стук яго нясецца,
То жаданьнем прагным
Плыць яно пражэцца,
У той край шчасьлівы,
Дзе зара сьмяецца!

Вількамір, 1913