Збор твораў (Гартны, 1929—1932)/1/Урачыстасьць жыцьця/Водырам пахкім

Сымфонія Водырам пахкім
Верш
Аўтар: Цішка Гартны
1930 год
Я йду да ўсходу…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Водырам пахкім.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ВОДЫРАМ ПАХКІМ

Водырам пахкім павеялі вішні,
Песьнямі рэзвымі — гоман лясоў;
Сочныя руні палотнішчам пышным
Постаць ўвабралі азьвеўшых палёў.

Поплаў утыкаўся жоўтым янтарам, —
Вочкамі кветак мігнуў курасьлеп;
Жаўранак вёрткі над шарым папарам
Песьняю славіць квітнеючы сьвет.

Верціцца ломанай стужкай рачулка
Срэбныя ніткі ў ёй шые прамень;
Гаем пазвоньвае водгалас гулкі
Пташак, сплятаючых песьню-дасень.

П‘янаю хваляю коціць-трапеча
Рагі вясновага трунку эфір;
Голас дзявочы і лёкат авечы
Гоняцца, бегаюць ўдоўжкі і ўшыр.

Полагам тонкім апалі паземы —
Потайкам кінулі ў зрэнкі вачоў —
Вечна нярэшаннай путнай дылемай
Глянула ў душу вакханка-любоў…

Менск, 21/V 1924