Збор твораў (Гартны, 1929—1932)/1/Урачыстасьць жыцьця/Я жыву

⁂ Белым матылёчкам… Я жыву
Верш
Аўтар: Цішка Гартны
1930 год
Зімняе
Іншыя публікацыі гэтага твора: Я жыву (Гартны).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Я ЖЫВУ

Я жыву ў квятох валошкі,
Ў сьпелым жыце між дарожкі,
У пшаніцы спалавелай,
Ў грэчцы пахкай, ў грэчцы белай.

Жыву ў рэчцы, ў яе мкненьні,
Ў лісьцях вербных шалясьценьні,
У вятрыску ціхавейным.

Я жыву у ясных зорах,
Ў неаглядных тых прасторах,
Што павісьлі парасонам
Над квітучаю зямлёю,
Нібы сходзячыся з ёю.

Я жыву у ясным сонцы,
Ў яго праменнай каронцы
Ў яго сіле незьмяранай;
У вясёлцы, ў зордарожжы,
Ў іх нязьмераным разложжы.

Я жыву у шчабятаньні
Пташак рэзвых цёплым раньнем,
Ў шумным боры, ў калыханьні,
Дрэў стогодніх ў стройным гудзе.

Жыву ў кожнай зьяве цудзе,
Няпрыкметным і бягучым,
Жыцьцятворчае прыроды, —
Бо я сын яе свабоды,
Зоркабліснай і магучай!

Капыль, 1/IX 1912