Збор твораў (Колас, 1928—1929)/I/1/I/Зіма

Мяцеліца Зіма
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1928 год
Вясна
Іншыя публікацыі гэтага твора: Зіма (Надышлі марозы…).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЗІМА

Надышлі марозы,
Рэчкі закавалі,
Белыя бярозы
Шэранем убралі.

Замялі дарогі
Ветрыкі сьнягамі.
Лес, як дзед убогі
З доўгімі вусамі,

Апусьціў галіны
І стаіць журботна.
Зрэдка верхавіны
Зашумяць маркотна,

Мяккая пярына
Вочы адбірае.
Белая раўніна —
Ні канца, ні краю.

Пад пялёнкай белай
Травы і лісточкі.
Рэчка анямела,
Змоўклі ручаёчкі.

Амяртвелі лозы,
Чуць гальлём хістаюць;
А ў палёх марозы
Ды вятры гуляюць.

1910 г.