Збор твораў (Колас, 1928—1929)/I/1/I/Маёй вясьне

Вясна Маёй вясьне
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1928 год
Мара
Іншыя публікацыі гэтага твора: Маёй вясьне (Каб я волю меў…).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




МАЁЙ ВЯСЬНЕ

Каб я волю меў,
Я сказаў-бы: „Стой,
Дні вясны маёй,
Сьветлай, маладой!

Не ўцякайце вы
Ў тую даль вякоў,
Дзе пахована
Многа вас, дзянькоў,

І адкуль назад
Вам няма дарог!“
Я-б стрымаў вясну,
Каб я толькі мог.

Ды бягуць дзянькі,
І вясна мая.
Не вярну я іх,
Ня стрымаю я.

1910 г.