Збор твораў (Колас, 1928—1929)/I/1/II/Дарога (Між палёў шырокіх…)

Наш родны край Дарога
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1928 год
Могілкі
Іншыя публікацыі гэтага твора: Дарога (Між палёў шырокіх…).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ДАРОГА

Між палёў шырокіх,
Як зьмяя якая,
Цягнецца дарога,
Вузкая, крывая.

Наабапал грушы
Разрасьліся ў полі.
Нізенькі яловец
Чэзьне, бы ў няволі.

Тут мужык працуе,
Чорны ўвесь, як сажа.
Крыж на перасеках
Аб пакуце кажа.

Коціцца цялежка,
Б‘ецца аб каменьне,
Гаратай на поле
Глядзіць ў задуменьні…

Ой, дарога-сьцежка,
Вузкая, крывая!
І ты, жыцьцё наша,
Ты, доля, такая!

1907 г.