Збор твораў (Колас, 1928—1929)/I/1/III/На прадвесьні

У палёх Беларусі На прадвесьні
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1928 год
Мужычае жыцьцё
Іншыя публікацыі гэтага твора: Напрадвесьні (Колас).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НА ПРАДВЕСЬНІ

Эх, наперла ліха-гора!
Ні сяніны, ні зярна.
А тут сьнег яшчэ ня скора
Згоніць цёплая вясна.

У кішэні ні грашынкі,
Хата поўная дзятвы!
Ні паленца, ні лучынкі —
Хоць у землю лезь жывы.

Папалілі, пераелі, —
Нічагутка, ані ў зуб!
Хлеба толькі да нядзелі,
На два разы ўсяго круп!

А даўгоў ты нахватаўся!
Таму дзесяць, таму пяць…
Ось дзе, Грышка, ты папаўся:
Чым ты будзеш аддаваць?

Эх, наперла ліха Грышку —
Рук няма за што зацяць!
Хіба вып‘ем па кілішку —
Лягчэй будзе гараваць.

1907 г.