Збор твораў (Колас, 1928—1929)/I/1/III/Сялянская доля

Мацерына гора Сялянская доля
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1928 год
Забытая магіла
Іншыя публікацыі гэтага твора: Сялянская доля (Колас).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




СЯЛЯНСКАЯ ДОЛЯ

Ты памрэш, цябе ня будзе,
Пахаваюць труп на грудзе,
Ураніўшы колькі сьлёз.

Над гарбом зямлі пастылай,
Над прасьцецкаю магілай
Пара вырасьце бяроз.

Пры дарозе на кургане
Толькі крыжам болей стане,
Лішнім прыкладам ў нагах.

Цяжкі камень сьцісьне грудзі,
І забудуць скора людзі,
Чый пакоіцца тут прах.

1910 г.