Збор твораў (Колас, 1928—1929)/I/2/IV/На ростанках

На ростанках
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1928 год
Пад шум ветру
Іншыя публікацыі гэтага твора: На ростанках.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НА РОСТАНКАХ

Ты скажы мне, цьма глухая:
Доўга будзеш ты ляжаць?
Доўга будзе думка злая
Сэрца жалем калыхаць?

Ня шумі ты, лес высокі,
Нудных песень не сьпявай,
Дзён шчасьлівых, дзён далёкіх
Ты мне, лес, не ўспамінай!

Ня відно мае дарогі
Горы, лес, балоты, гразь…
Колькі смутку і трывогі.
Ў гэты цяжкі, цёмны час!

Дзе-ж, дарога ты другая?
Я стаю адзін, адзін.
Ноч вакол ляжыць глухая,
Ці-ж то сьвет сышоўся ў клін?

Дык скажы мне, цьма глухая:
Доўга будзеш ты ляжаць?
Доўга будзе думка злая
Сэрца жалем калыхаць?

1907 г.