Збор твораў (Колас, 1928—1929)/I/2/VI/Беларусам

Верныя сябры Беларусам
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1928 год
Ворагам
Іншыя публікацыі гэтага твора: Беларусам.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




БЕЛАРУСАМ

Устаньце, хлопцы, устаньце, браткі!
Устань ты, наша старана!
Ужо глядзіць к нам на палаткі
Жыцьця новага вясна.

Ці-ж мы, хлопцы, рук ня маем?
Ці-ж нам сілы бог ня даў?
Ці-ж над родным нашым краем
Промень волі ня блішчаў?

Выйдзем разам да работы!
Дружна станем, як сьцяна,
І прачнецца ад дрымоты
З намі наша старана!

1906 г.