Збор твораў (Колас, 1928—1929)/I/2/VI/Люд стогне

Думкі салдата Люд стогне
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1928 год
Да працы
Іншыя публікацыі гэтага твора: Люд стогне, гаруе пад цяжарам меча…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Люд стогне, гаруе пад цежарам меча,
Скаваў яго сэрца гарачае лёд.
Адкрыты дарогі табе, чалавеча,
На поўдзень, на захад, на ўсход.

Ты вольны, нябога, ідзі, куды хочаш,
Ты можаш ярэм‘е пабіць.
І чуткія вушы, арліныя вочы
І сэрца ты маеш любіць.

Вы-ж зьбіліся з сьцежкі, вас ноч ахапіла,
Арліныя вочы патухні у вас,
Вас водзіць у полі нячыстая сіла,
Агонь ваш у сэрцы пагас.

Аб чым-жа сумуеш, народ неспакойны?
Акінь сваім вокам прыгожую даль,
Ахамяніся, будзь волі дастойны,
І радасьць пазнаеш, адкінеш ты жаль.

1917 г.