Збор твораў (Колас, 1928—1929)/I/2/VI/На рэчцы
← Перад бурай | На рэчцы Верш Аўтар: Якуб Колас 1928 год |
На чужыне → |
Іншыя публікацыі гэтага твора: На рэчцы. |
НА РЭЧЦЫ У бераг высокі, дзе лозы растуць, І ўсхліпвае рэчка ў пяскох залатых, І ў беразе вербы злучаюць свой сум І неба маркотна, і хмары плывуць, Прыбіты вадою на срэбраны гак, Ваяка-салдацік ад дому ўдалі… Эх, ты небарака! то знаць па табе І рэчка ў хвалях-жалобе бяжыць Ды рэчка заціхне, і вецер засьне, І ўсё сапачыне, спазнае час свой. 1916 г. |