Збор твораў (Купала, 1925—1932)/I/Гусьляр/Голуб і дзяцюк

Песьня-казка Голуб і дзяцюк
Верш
Аўтар: Янка Купала
1925 год
Па зімовай па дарожцы… (Песьня)
Іншыя публікацыі гэтага твора: Голуб і дзяцюк.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ГОЛУБ І ДЗЯЦЮК

Любе голуб галубку,
На гняздо ладзе любку;
Дзяцюк любе дзяўчыну
І будуе хаціну.

Забіў ястраб галубку,
З гняздом вецер зьмёў любку;
Адбіў недруг дзяўчыну,
Агонь зьнішчыў хаціну.

Найшоў голуб другую
Ўжо галубку, за тую;
Дзяцюк плача па згубе.
Другой так не палюбе.

Голуб зноў гняздо ладзе,
Свайму гору ён радзе;
Хлопца вабе магіла,
Хаткі ставіць ня сіла.