Збор твораў (Купала, 1925—1932)/I/Гусьляр/Жальцеся, грайкія струны…

Гусьлі-самаграі Жальцеся, грайкія струны…
Верш
Аўтар: Янка Купала
1925 год
Вецер, і сокал, і я…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Жальцеся, грайкія струны…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЖАЛЬЦЕСЯ, ГРАЙКІЯ СТРУНЫ…

Ліра зьмірае ў спакою,
Губіцца струнавы звон;
Лірнік чапніся рукою —
Творыцца песень мільён.

Жальцеся грайкія струны,
Рэхам расходзьцеся ў даль!
Гэткі сьвет ярмен і сумны,
Гэткі паношыцца жаль!

Сэрцу нясеце зьлягчэньне,
З пут вызваляйце душу,
Новыя ліце праменьні
Ў сонную быту глушу.

Ліце прызыўныя чары,
Жыўчую думкам ваду,
Высельце буднасьці мары,
Духаў благіх чараду.

Ціхаму кроўнаму полю,
Сьлёзьмі абмытай зямлі,
Вызваньце лепшую долю,
Лепшыя скарбныя дні!

Сьцежку хутчэй ідэалам!..
Квецься, палай, хараство!
Куйся, зарнічная хвала,
Вечная радасьць, дабро!

Ліра пяе ў няпрывеце;
Жаліцца лірнік адзін…
Гэй-жа, далей з беспрасьвецьця!
К сонцу з пакутных нізін!