Збор твораў (Купала, 1925—1932)/I/Гусьляр/Песьня і сіла

Вецер, і сокал, і я… Песьня і сіла
Верш
Аўтар: Янка Купала
1925 год
Адгукніся, душа!..
Іншыя публікацыі гэтага твора: Песьня і сіла.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПЕСЬНЯ І СІЛА

Дайце разгону, прастору
Дрэмлючым песьням і сілам, —
Дрогне запор наймацнейшы,
Мы ўскалыхнём і магілай,

Продка адвечную думу
Праўнук санлівы пачуе;
Што ўзяць курган нам маніўся,
На кургане адбудуем.

Шлях залаты працярэбім,
Зорна ўзьнясёмся ў высоты
Вышай няпраўды, няславы,
Вышай пакутных балотаў.

Моц сваю сьвету пакажам…
Зьдзіўляцца старцы і дзеці:
Што знача песьня і сіла!
Што знача вельмі хацеці!