Збор твораў (Купала, 1925—1932)/I/Гусьляр/Прывітаньне

Сяброўцам па долі Прывітаньне
Верш
Аўтар: Янка Купала
1925 год
Гусьлі-самаграі
Іншыя публікацыі гэтага твора: Прывітаньне (Купала).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПРЫВІТАНЬНЕ

Зноў я з вамі, са сваімі,
Мілыя сяляне!
Будзем разам спатыкаці
Ночку і сьвітаньне.

Станем разам у парадак
З плугам на папары
Спольна скібіну варочаць,
Нажываць загары.

Над работай няпрыдумнай
Вясковай пакоры
Будуць здаля баіць байкі
Хвойкі, ясакоры.

Скіба ў скібу, гоні ў гоні
Высьцелем на дзіва;
Ляжа зерне, ўзойдзе колас, —
Узрастай шчасьліва!

За плугамі за сваімі
На прасторы божым
Чыстым сэрцам, вольнай думкай
Песьню-казку зложым.

Пойдзе плавам песьня-казка
Ў сьвет аб нашай славе,
Дзіву дасца сьвет вялікі
Гэтакай праяве.

Хай сьвет знае, што патрапе
Бяз чужых прымусаў
Беларуса праца, сіла,
Сэрца беларуса.