Збор твораў (Купала, 1925—1932)/I/Гусьляр/Як вазьму жалейку ў рукі…

За годам год ⁂ (Як вазьму жалейку ў рукі…)
Верш
Аўтар: Янка Купала
1925 год
Думка
Іншыя публікацыі гэтага твора: Як вазьму жалейку ў рукі….

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Як вазьму жалейку ў рукі,
Як вазьму сваю,
За нішто тады ўсе мукі,
Граю ды пяю.

Што мне сьлёзы, што мне гора,
Як пушчуся я?
Знае неба, сонца, зоры,
Знае ўся зямля.

Вецер здоймецца, балесьне
Шасьне па страсе, —
Гэта цешыцца ён песьняй,
Песьню ў сьвет нясе.